29 лістапада 2019 г. на факультэце міжнародных адносін БДУ па адрасе Ленінградская, 20 у аўдыторыі 1301 у 10.00 адбудзецца сустрэча студэнтаў з Сяргеем Уладзіміравічам Вайцяхоўскім, намеснікам генеральнага дырэктара СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку».
Кітайска-Беларускае сумеснае закрытае акцыянернае таварыства «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку» заснавана 27 жніўня 2012 года.
Сумесная кіруючая кампанія вырашае задачы па:
- праектаванню, будаўніцтву;
- аказанні эксплуатацыйных і кансалтынгавых паслуг;
- кіраванні зямельнымі рэсурсамі і нерухомасцю;
- аказанні эксплуатацыйных і кансалтынгавых паслуг, прыцягненню інвестыцый у парк.
- здае зямельныя ўчасткі на тэрыторыі парку ў арэнду або адчужае іх у прыватную ўласнасць рэзідэнтам парку і інвестарам.
Індустрыяльны парк «Вялікі камень» уганараваны прэміяй FEMOZA Awards 2019, стаўшы пераможцам у намінацыі «Самы хуткарослы індустрыяльны парк». Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод прайшла 14 лістапада 2019 г. у Манака ў рамках Саміту свабодных і спецыяльных эканамічных зон. Прэмія Femoza Awards штогод прысуджаецца лепшым індустрыяльным паркам і свабодным эканамічным зонам. Арганізатарам мерапрыемства выступіла ФЕМОЗА пры садзейнічанні ЮНКТАД, ЮНІДА і інш. У маштабным мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі СЭЗ Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Бельгіі, Галандыі, Фінляндыі, Латвіі, Польшчы, Італіі, Іспаніі, Грэцыі, Турцыі, а таксама краін Азіі і Афрыкі. Перспектыўнасць «Вялікага каменя» для сусветных інвестыцый і імклівыя тэмпы яго развіцця сталі ключавымі пры вызначэнні пераможцы. Удзельнікі Саміту высока ацанілі хуткасць развіцця «Вялікага каменя» і асаблівыя ўмовы для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.
Запрашаем студэнтаў факультэта міжнародных адносін і эканамічнага факультэта БДУ далучыцца да сустрэчы з Сяргеем Уладзіміравічам Вайцяхоўскім!