Select your language

На працягу 18—24 лістапада ў нашай краіне адбываецца галоўная дзелавая падзея — Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва (GEW Belarus 2019).
Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва (GEW) — штогадовае глабальнае мерапрыемства, якое аб'ядноўвае 170 краін. У Беларусі GEW праводзіцца з 2011 года. З беларускага боку тыдзень прадпрымальніцтва патрануе Цэнтр дзелавых камунікацый «Белбіз». Фінансавую падтрымку аказваюць амерыканскія і еўрапейскія арганізацыі.
Ключавой тэмай форуму сталі інавацыйныя тэхналогіі.

У рамках курсу "Практыка міжнароднага бізнесу" студэнты чацвёртага курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка»19 листапада наведалі IX Міжнародны Форум Прадпрымальніцтва.

Спікеры на форуме ўздымалі такія тэмы, як "Эксперыментаванне — самы эфектыўны спосаб справіцца з нявызначанасцю", "Экалагічныя бар'еры", "Дзеці, грошы, шчасце прадпрымальніка Беларусі" і "Карпаратыўныя інавацыі".

Студэнты наведалі выставу стартапаў і майстар-класы ад вядомых прадпрымальнікаў з ЗША, Нідэрландаў, Турцыі, Іспаніі і інш.

Заключным мерапрыемствам дня стала стартап спаборніцтва Belbiz Battle — адборачны этап да тура ў Вялікабрытаніі. Гэта было яркім завяршэннем насычанага дня і карысным вопытам для студэнтаў — будучых прадпрымальнікаў.

Дэканат факультэта і кафедра міжнародных эканамічных адносін дзякуе дырэктару Imaguru Startup HUB Яўгену Міхайлавічу Пугачу за супрацоўніцтва.

{gallery}2019/2019_11_19{/gallery}