21 лістапада на факультэце міжнародных адносін адбыўся Адзіны дзень інфармавання. З паведамленнем па тэме «Развіццё сацыяльнай інфраструктуры рэгіёнаў Беларусі ў інтарэсах камфортнага пражывання грамадзян» выступіла старшы выкладчык кафедры міжнародных эканамічных адносін Алена Аляксандраўна Багатырова.
Падчас абмеркавання выступілі дэкан ФМА В. Г. Шадурскі і Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта У. В. Сувораў.
