Гатовы да касмічных прарываў? Мы пачынаем Другую школу па міжнароднаму касмічнаму праву!
2018 год прынёс БДУ некалькі значных падзей у сферы міжнароднага касмічнага права: запуск першага ўніверсітэцкага спадарожніка, поспехі каманды ФМА БДУ на конкурсе па міжнародным праве ім. М. Лахса (тытул Чэмпіёнаў Еўропы і прыз за лепшую ў свеце прававую аргументацыю), а таксама правядзенне Першай школы па міжнароднаму касмічнаму праву. Прыйшоў час працягнуць шэраг касмападзей і адкрыць Другую школу!
Правамернасць здабычы карысных выкапняў на нябесных целах, ваеннае выкарыстанне касмічнай прасторы, адказнасць за касмічную дзейнасць – гэта толькі першыя крокі ў нашым з Вамі падарожжы ў свет міжнароднага касмічнага права.
У гэтым годзе мы рады бачыць новых асоб, а таксама гатовыя прапанаваць выпускнікам Першай школы прасунутую праграму. Цікава будзе ўсім!
Заняткі праводзяць нацыянальныя кантактныя асобы Кансультатыўнага савета касмічнага пакалення (Space Generation Advisory Council) у Беларусі аспірантка ФМА БДУ Дар'я Багдан і студэнтка 4 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" Міраслава Казлоўская.
Запрашаем студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў БДУ ўсіх спецыяльнасцяў!
Удзел бясплатны, час правядзення Другой школы па пятніцах з 19.30 да 20.50, з 29 лістапада па 27 снежня 2019 года.
Рэгістрацыя праводзіцца да 27 лістапада па спасылцы: https://forms.gle/gPJNjf8Y5dP26d7w8
