Select your language

20 лістапада 2019 года факультэт міжнародных адносін БДУ наведаў генеральны дырэктар Галоўнага ўпраўлення палітычнага планавання Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Куба спадар Маркас Ферміна Радрыгас Коста, а таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь спадар Хуан Вальдэс Фігероа і іншыя супрацоўнікі кубінскага пасольства.

Кубінскія дыпламаты сустрэліся з выкладчыкамі ФМА і студэнтамі,якія вывучаюць іспанскую мову. На сустрэчы спадар Маркас Ферміна Радрыгас Коста выступіў з лекцыяй, асвятліўшы асноўныя пытанні кубінскай знешняй і ўнутранай палітыкі, сацыяльна-эканамічную сітуацыю і асобныя аспекты двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, а таксама адказаў на пытанні студэнтаў. Удзельнікам мерапрыемства быў прапанаваны да прагляду фільм, прысвечаны святкаванню 500-годдзя заснавання г. Гаваны. Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай абстаноўцы.

{gallery}2019/2019_11_20{/gallery}