Подождите, идет загрузка сайта ...

11 – 16 лістапада студэнты, якія вывучаюць шведскую мову, прынялі ўдзел у традыцыйным міжнародным праекце «Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы». Для абмеркавання быў прапанаваны ўрывак рамана нарвежскага пісьменніка Ю. Гардэра «Свет Сафіі». Адпраўной кропкай для дыскусій стала пытанне, на які спрабуе адказаць галоўная гераіня твора: «Хто ты?»

Для студэнтаў 3 і 4 курсаў спецыяльнасці "Міжнароднае права" літаратурны тэкст стаў імпульсам да дыскусіі пра індывідуалізм і прыклады для пераймання, пра шчасце і імкненні да ідэалу, пра ролю сацыяльных сетак і пра жыццё як кнігу з захапляльнымі ілюстрацыямі. Студэнты 3 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" паразважалі на вечныя тэмы дабра і зла, кахання і нянавісці, праўды і хлусні, вайны і міру. 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках