Select your language

13 лістапада ў рамках дысцыпліны «Практыка міжнароднага бізнесу» прайшла сустрэча студэнтаў 4 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" са старэйшым аналітыкам ФК Forex Club Валерыем Палхоўскім.

Валерый Іванавіч займае пасаду старэйшага аналітыка ў ФК FOREX CLUB з 2010 года, спецыялізуецца на аналізе сітуацыі ў сусветнай эканоміцы і эканоміцы Рэспублікі Беларусь, а таксама на тэхнічным аналізе асноўных фінансавых рынкаў.

У ходзе сустрэчы Валерый раскрыў асноўныя пытанні:

  • як ацаніць рызыкі пры інвеставанні;
  • якімі якасцямі трэба валодаць паспяховаму інвестару;
  • ці можна зарабіць на біржах.

У час размовы абмеркавалі дзейнасць фінансавай кампаніі.

ФК Forex Club — вядомы міжнародны брэнд на рынку анлайн-інвестыцый і трэйдзінгу. З 1997 года кампанія дапамагае кліентам інвеставаць і гандляваць шырокім колам фінансавых інструментаў, уключаючы валюты, акцыі кампаній-сусветных лідэраў, золата і іншыя металы, нафту і газ, фондавыя індэксы.

А таксама абмеркавалі беларускую крыптабіржу currency.com. Валерый падзяліўся сваім меркаваннем аб перавагах біржы і яе недахопах.

Ад імя студэнтаў, выкладчыкаў кафедры і дэканату выказваем вялікую падзяку Валерыю Іванавічу за супрацоўніцтва.