6 лістапада 2019 г. у рамках «Дыпламатычных чытанняў», якія штогод праводзіць кафедра англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў, адбылася сустрэча студэнтаў 3 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму» з выкладчыкамі кафедры міжнароднага турызму.
Сустрэча была арганізавана дацэнтамі кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў Дрозд А. Ф., Говаравай Н. І., старэйшымі выкладчыкамі Курачак А. Ф. і Галай В. Б. Гасцямі дадзенай сустрэчы выступілі старэйшыя выкладчыкі кафедры міжнароднага турызму Пётр Восіпавіч Сарока і Наталля Валер'еўна Казарына, якія значна ажывілі дыскусіі падчас абмеркавання прэзентацый, падрыхтаваных студэнтамі.
У рамках дыскусій былі закрануты тэмы, якія датычацца сучасных тэндэнцый і перспектыў развіцця індустрыі гасціннасці і рынку турысцкіх паслуг у цэлым як у Рэспубліцы Беларусь, так і ў міжнародным маштабе. У ходзе абмеркавання прадстаўленых дакладаў удзельнікі сустрэчы мелі магчымасць выказаць сваё меркаванне ў рамках разглядаемай тэмы і падзяліцца ім са сваімі калегамі. Студэнты прадэманстравалі высокі ўзровень валодання англійскай мовай, а таксама навыкі прэзентацый.
Хочацца выказаць падзяку арганізатарам сустрэчы за прадстаўленую магчымасць удзелу ў «ДыпламатычныХ чытаннях», а таксама выкладчыкам кафедры міжнароднага турызму за актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Мерапрыемствы падобнага плану ў значнай меры спрыяюць пашырэнню ведаў розных дысцыплін спецыяльнасці, а таксама развіццю навыкаў публічных выступаў.
Паліна Юшкевіч, студэнтка 3 курса