Каманда медыятараў ад факультэта міжнародных адносін БДУ ў складзе студэнтаў 3 курса Уладзіслава Бурака і Івана Урэцкага заняла трэцяе месца на IV Міжнародным студэнцкім конкурсе "Медыяцыя будучыні".
Таксама факультэт годна прадставіла каманда перамоўшчыкаў у складзе студэнтаў 3 курса Анастасіі Бабко і Вадзіма Рыбачука. Анастасія выйграла ў намінацыі «Лепшы камандны гулец».
Гэты конкурс уяўляе сабой адукацыйнае спаборніцтва, якое праводзіцца ў форме дзелавой гульні, у рамках якой студэнцкім камандам даецца магчымасць з дапамогай медыяцыі вырашыць канкрэтныя канфлікты і набыць навыкі вядзення перамоваў у складаных сітуацыях. Такія навыкі сёння становяцца ключавымі кампетэнцыямі новага пакалення менеджэраў і юрыстаў.
У конкурсе прымаюць удзел каманды-перагаворшчыкі і каманды-медыятары у складзе 2 чалавек.
Падрыхтоўкай студэнтаў БДУ займаліся: каманда медыятараў — спецыялісты ўстановы «Медыятыўнае бюро» Кацярына Міхайлава, Алена Лясная і Наталля Ганчарова; каманда перамоўшчыкаў — старшы выкладчык кафедры міжнароднага права Андрэй Ваўчкевіч.
Конкурс праходзіў 7—9 лістапада ў Мінску. Усяго ў ім узялі ўдзел 28 каманд (10 каманд медыятараў і 18 каманд перагаворшчыкаў) з васямнаццаці ўніверсітэтаў Расіі і Беларусі.
Уладзіслаў Бурак, студэнт 3 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права"