Цырымонія адкрыцця восеньскай сесіі Мадэлявання ААН на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (FIRMUN) адбылася 13 лістапада на факультэце міжнародных адносін БДУ. Канферэнцыя будзе доўжыцца да 16 лістапада, і ў ёй прымуць удзел больш за 100 студэнтаў з усёй краіны.
Мадэляванне праводзілася пры падтрымцы факультэта міжнародных адносін БДУ, Міжнароднага грамадскага аб'яднання па навукова-даследчых і інфармацыйна-адукацыйных праграмах «Развіццё» сумесна з грамадскім аб'яднаннем «Беларускі фонд міру».
У канферэнцыі прынялі ўдзел студэнты 8 вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і блізкага замежжа: Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і Паўднёвага федэральнага ўніверсітэта (Растоў -на-Доне).
Падчас канферэнцыі дэлегаты абмяркуюць актуальныя сусветныя праблемы і паспрабуюць сумесна знайсці падыходы да іх вырашэння, якія б прымірылі большасць удзельнікаў. У рамках канферэнцыі будзе змадэлявана тры камітэта Арганізацыі Аб'яднаных Нацый: Савет Бяспекі ААН (на англійскай мове), Рада па правах чалавека ААН (на англійскай мове), а таксама Гістарычны Савет Бяспекі ААН (на рускай мове). Удзельнікам на абмеркаванне прапанаваны шэраг найбольш важных на дадзены момант пытанняў: праблема сучаснага тэрарызму, пытанні процідзеяння дыскрымінацыі і Нагорна-Карабаскі канфлікт.
На адкрыцці з уступным словам выступілі дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ Віктар Генадзьевіч Шадурскі, пастаянны каардынатар ААН Іаана Казана-Вішнявецкі, старшыня праўлення ГА «Беларускі фонд міру», дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Максім Уладзіміравіч Місько, а таксама кіраўнікі арганізацыйнага камітэта Мадэлявання ААН на ФМА БДУ Дзмітрый Бялько і Фёдар Карагін.
Пасля адкрыцця дэлегаты адправіліся па камітэтам – на трэнінг знаёміцца з правіламі канферэнцыі. Наперадзе ў іх дні дыскусій і абмеркаванняў!