Подождите, идет загрузка сайта ...

6 лістапада ў рамках прафарыентацыйнай работы на факультэце міжнародных адносін адбылася сустрэча з навучэнцамі 10-11 класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Ліцэй г. Наваполацка».

Перад навучэнцамі выступіў намеснік дэкана па вучэбнай і выхаваўчай рабоце Карэлін Сяргей Валер'евіч, які распавёў пра спецыяльнасці  нашага факультэта, іх спецыфіку, пра асаблівасці прыёмнай кампаніі. Абмяркоўваліся пытанні выбару прафесіі, планаў на будучыню.

Таксама для старшакласнікаў была праведзена экскурсія па корпусе факультэта, падчас якой госці змаглі пагутарыць са студэнтамі, бліжэй пазнаёміліся з факультэтам, больш даведацца аб працэсе навучання ва ўніверсітэце, аб вывучаемых дысцыплінах.

Спадзяемся, што дадзенае мерапрыемства аказалася карысным і пазнавальным для будучых абітурыентаў і ім будзе лягчэй вызначыцца з выбарам ВНУ, факультэта і прафесіі. 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках