Подождите, идет загрузка сайта ...

12 лістапада 2019 года студэнты 1 курса спецыяльнасці «Мытная справа» ФМА разам з выкладчыкам кафедры германскіх моў ФМА В. В. Кругловай наведалі мерапрыемства, прысвечанае Дню незалежнасці Польшчы.

У вечарыне, арганізаваным Беларускім таварыствам дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі і таварыствам «Беларусь-Польшча», прынялі ўдзел Артур Міхальскі – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча, прадстаўнікі МЗС Беларусі, актывісты БелТС, члены таварыства «Беларусь-Польшча». Адкрыў сустрэчу кіраўнік таварыства «Беларусь-Польшча» Анатоль Бутэвіч.

У прывітальнай прамове Артур Міхальскі заявіў аб тым, што Польшча выступае за больш актыўны дыялог з Беларуссю. Дыпламат адзначыў, што варта адкрыць беларуска-польскае суседства зноўку, каб сумесна будаваць будучыню. Ён лічыць важным для абедзвюх дзяржаў развіваць палітычны і эканамічны дыялог, улічваючы станоўчы гістарычны вопыт адносін. Пасол пажадаў, каб незалежнасць як Польшчы, так і Беларусі толькі ўмацоўваліся. Намеснік начальніка ўпраўлення Еўропы галоўнага ўпраўлення Еўропы і Паўночнай Амерыкі МЗС Беларусі Алена Шпакава падкрэсліла, што гісторыя развіцця адносінаў дзвюх краін не была простай, Беларусь і Польшча прайшлі вялікі шлях да незалежнасці і суверэнітэту. А. Шпакава адзначыла, што Польшча ўваходзіць у пяцёрку галоўных інвестараў Беларусі, польскія кампаніі паспяхова працуюць у Беларусі, а беларускія – у Польшчы. Дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ прафесар Віктар Шадурскі падкрэсліў велізарны патэнцыял развіцця палітычных, эканамічных і гуманітарных кантактаў. Старшыня таварыства «Беларусь– Польшча» Анатоль Бутэвіч у сваю чаргу заявіў аб важнасці гістарычна цесных беларуска-польскіх кантактаў, якія з'яўляюцца добрым падмуркам для развіцця супрацоўніцтва на сучасным этапе.

Пасля ўрачыстай часткі адбыўся канцэрт, на якім выступалі артысты ансамбля «Вязанка» Палаца культуры Мінскага трактарнага завода, якія выканалі песні на беларускай і польскай мовах.

В. В. Круглова, выкладчык кафедры германскіх моў ФМА

Водгукі аб мерапрыемстве студэнтаў спецыяльнасці "Мытная справа" 

 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце адзін госць і ніводнага зарэгістраванага