4 лістапада факультэт міжнародных адносін наведала дэлегацыя экспертаў Цэнтра аналізу міжнародных адносін (Баку) на чале са Старшынёй праўлення, доктарам Фарыдам Шафіевым, былым паслом Азербайджана ў Канадзе (2009-2014 гг.) і Чэхіі (2014-2019 гг.). Цэнтр быў заснаваны Указам Прэзідэнта Азербайджана ў лютым 2019 г.
Мэтай візіту азербайджанскага боку было ўсталяванне кантактаў з беларускімі калегамі, абмеркаванне агульных пытанняў рэгіянальнай бяспекі, знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь і беларуска-азербайджанскіх адносін. Факультэт міжнародных адносін на сустрэчы прадстаўлялі намеснік дэкана А. В. Пільгун, загадчык кафедры дыпламатычнай і консульскай службы А. В. Русаковіч, прафесар кафедры міжнародных адносін В. В. Фральцоў, дацэнт кафедры міжнародных адносін А. В. Ціхаміраў, дацэнт кафедры дыпламатычнай і консульскай службы І. М. Аўласенка. Таксама на сустрэчы прысутнічала супрацоўнік Цэнтра гісторыі геапалітыкі НАН Беларусі Е. А. Максіменка.
У ходзе сустрэчы супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта азнаёміліся з асноўнымі напрамкамі дзейнасці Цэнтра аналізу міжнародных адносін, абмеркавалі асноўны спектр напрамкаў беларуска-азербайджанскіх адносін. Па выніках сустрэчы былі выказаны ідэі аб перспектыўных кірунках далейшых навуковых кантактаў паміж супрацоўнікамі Цэнтра і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
І. М. Аўласенка, дацэнт кафедры дыпламатычнай і консульскай службы