Подождите, идет загрузка сайта ...

У рамках дыпламатычных чытанняў у фармаце дыскусіі на тэму "Праблемы краін трэцяга свету" прайшло мерапрыемства пад кіраўніцтвам старэйшых выкладчыкаў кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў Л. А. Моравай і І. Н. Пасейшвілі.

Студэнтам 2 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» быў прадэманстраваны дакументальны фільм Inside Bill's Brain: Decoding Bill Gates, які выйшаў у пракат 20 верасня 2019 года, у якім ідзе гаворка пра ўклад Біла Гейтса ў навуковы праект для аказання дапамогі краінам трэцяга свету. Петрычэнка Маргарыта, Суцько Аляксей, Мішчанка Юлія, Уласенка Настасся падрыхтавалі прэзентацыі па тэмах «Hunger in the third-world countries», «Healthcare problems», «Education in developing countries», правялі даследаванне і аналіз сітуацыі ў сацыяльна-эканамічнай сферы: адукацыі, медыцыне, харчовай сферы, спыніліся на пытаннях дэмаграфічнай сітуацыі. Студэнты актыўна ўдзельнічалі ў дыскусіі, абмяркоўвалі магчымыя рашэнні праблем, прадэманстраваўшы цікавасць да дадзенай праблематыкі і добрыя навыкі дзелавых зносін.

Васіль Базегскі, студэнт 2 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце адзін госць і ніводнага зарэгістраванага