Подождите, идет загрузка сайта ...

З 22 па 24 кастрычніка 2019 года ў г. Скоп'е (Рэспубліка Паўночная Македонія) праходзіла 14-я Міжнародная канферэнцыя Сусветнай мытнай арганізацыі «PICARD» ("Партнёрства ў галіне мытных навуковых даследаванняў і развіцця мытнай справы"). Канферэнцыя «PICARD» з'яўляецца платформай для навукоўцаў і даследчыкаў з усяго свету для прадстаўлення сваіх навуковых прац, узаемадзеяння і абмеркавання жыццёва важных пытанняў палітыкі, якія ўплываюць на мытную сферу і міжнародны гандаль.

У канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 240 удзельнікаў з 50 краін свету, якія прадстаўлялі мытныя адміністрацыі, акадэмічныя і даследчыя супольнасці, міжнародныя і рэгіянальныя арганізацыі і прыватны бізнес.

Рэспубліка Беларусь была прадстаўлена на канферэнцыі «PICARD» старшым выкладчыкам кафедры мытнай справы ФМА БДУ, магістрам юрыдычных навук А. В. Грабеннікавым і Т. Пракаповіч, выпускніцай ФМА БДУ, старшым інспектарам Мінскай рэгіянальнай мытні, магістрам эканомікі і кіравання.

На канферэнцыі А. В. Грабеннікаў прэзентаваў свой навучальны дапаможнік "Савет мытнага супрацоўніцтва – Сусветная мытная арганізацыя", выдадзенага пры спонсарскай дапамозе ЗАТ «БСБ Банк». Кніга была ўрачыста перададзена прадстаўнікам Універсітэта Святых Кірылы і Мяфодзія ў г. Скоп'е, якія ўзялі ўдзел у канферэнцыі.

Таксама ў рамках канферэнцыі «PICARD» праходзіў VII Міжнародны моладзевы форум, на якім выступілі пераможцы Міжнароднай маладзевай канферэнцыі I-Customs. У гэтым годзе Рэспубліку Беларусь прадстаўляла Т. Пракаповіч, якая бліскуча выступіла з дакладам "Country of Origin as an Essential Element of Evasion of the Law".

А. В. Грабеннікаў, старшы выкладчык кафедры мытнай справы

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 479 гасцей і ніводнага зарэгістраванага