Select your language

На факультэце міжнародных адносін БДУ сярод студэнтаў 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" прайшлі дыпламатычныя чытанні на англійскай мове. У склад журы мерапрыемства ўвайшлі выкладчыкі кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў дацэнт А. І. Маркасьян, старэйшыя выкладчыкі Т. В. Шміт, В. П. Гіцкая.

Аўдыторыі былі прадстаўлены даклады аб праблемах узаемадзеяння бізнесу і навакольнага асяроддзя. У рамках дадзенай тэмы студэнты абмеркавалі такія важныя аспекты як забруджванне сусветнага акіяна пластыкам, ціхаакіянская смеццевая пляма, шумавое і светлавое забруджванне, хімічнае забруджванне ў выніку дзейнасці чалавека, механічнае і іншыя віды забруджванняў.

Вялікую цікавасць аўдыторыі выклікалі даклады Арыны Барташэвіч «Праблема выкарыстання аднаразовых рэчаў», Вікторыі Харламавай і Нязік Яматавай «Масавая высечка лесу». Гэтыя выступоўцы змаглі не толькі падрабязна і крэатыўна асвятліць свае тэмы, але і скарыць публіку выдатнымі прамоўніцкімі навыкамі.

Пытанне ўзаемадзеяння бізнесу і навакольнага асяроддзя з'яўляецца вельмі актуальным для ўсяго чалавецтва. Удзельнікі дыскусіі былі аднадушныя ў тым, што для правядзення экалагічнай палітыкі па ахове навакольнага асяроддзя неабходны намаганні ўсёй сусветнай супольнасці.

Падрыхтаваў артыкул Андрэй Сабалевіч, студэнт 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" 

{gallery}2019/2019_11_12{/gallery}