Select your language

6 лістапада адбылася сустрэча студэнтаў 4 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" (група нямецкай мовы) з выпускніцай ФМА БДУ Аленай Леанідаўнай Лысянок, супрацоўнікам памежнага атрада "Мінск". Алена Леанідаўна служыць у аэрапорце Минск-2.

У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь:

  • барацьба з увозам наркотыкаў і зброі на тэрыторыю РБ;
  • кантроль над нелегальнай міграцыяй праз тэрыторыю РБ;
  • забеспячэнне бяспекі пасажырскіх перавозак паветраным транспартам і інш.

 А. Л. Лысянок распавяла студэнтам пра формы работы з выкарыстаннем замежных моў, у тым ліку нямецкай мовы, пра прадугледжаную абавязковую самаадукацыю супрацоўнікаў пагранатрада над удасканаленнем моўных навыкаў і пра змест экзаменаў.

Адказная за правядзенне сустрэчы, дацэнт кафедры германскіх моў А. В. Васільева 

{gallery}2019/2019_11_06{/gallery}