28 кастрычніка на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў адбыліся штогадовыя "Дыпламатычныя чытанні" з удзелам студэнтаў 4 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка". Перад студэнтамі была пастаўлена задача падрыхтаваць выступы на выбраную тэму ў сферы дзелавой і прафесійнай камунікацыі з улікам бізнес этыкету і міжкультурных адрозненняў прадстаўнікоў розных краін. На думку журы, з дадзеным заданнем ўсе студэнты (15 дакладчыкаў) паспяхова справіліся, а пытанні з боку аўдыторыі і ажыўленая дыскусія сведчылі аб актуальнасці тэматыкі. Члены журы ў складзе заг. кафедры дац. С. А. Дубінка, старэйшых выкладчыкаў Т. В. Шміт, А. Н. Салавей адзначылі актуальнасць тэм дакладчыкаў, добрыя навыкі прэзентацыі і высокі ўзровень валодання англійскай мовай, інтэрактыўнае ўзаемадзеянне з аўдыторыяй. Была адзначана добрая аналітычная праца з боку кожнага студэнта пры падрыхтоўцы праекта, і ўсё ж лепшыя з лепшых выступаў былі размеркаваны наступным чынам:
- 1 месца – Аляксандра Вільчыцкая з праектам "Soft Skills in Business" і "The Role of Women in Various Cultures",
- 2 месца – Лазарчык Ульяна, Жыркевіч Ангеліна з сумесным праектам "Does Gender Really Matter?"
- 3 месца – Ганна Лівлянт і Наталля Цішкавец за распрацоўку такога важнага аспекту як Common Sense у вядзенні бізнесу ў кантэксце стаўлення да яго ў розных культурах.
Па выніках студэнцкага галасавання прыз глядацкіх сімпатый атрымалі Дар'я Хрытоненкава і Кацярына Пашкевіч за глыбокую распрацоўку праекта аб праявах культурнага шоку і пераадоленні правалаў у камунікацыі. Варта адзначыць, што падобны фармат мерапрыемства дае магчымасць студэнтам асвятліць і абмеркаваць актуальныя тэмы ў сферы бізнесу, падзяліцца інфармацыяй, развіць практычныя навыкі аратарскага мастацтва, а таксама ўдасканаліць веды англійскай мовы.
Студэнты выказваюць падзяку кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў за падрыхтоўку і прадстаўленую магчымасць удзелу ў "Дыпламатычных чытаннях - 2019".