Подождите, идет загрузка сайта ...

31 кастрычніка 2019 г. у рамках вучэбнай дысцыпліны "Экскурсійны турызм" студэнты спецыяльнасці "Менеджмент» кафедры міжнароднага турызму наведалі выставу работ маладых беларускіх мастакоў «Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам», якая вось ужо пяты год праходзіць у сценах мінскага Палаца мастацтваў.

У праграме Восеньскага салона прадстаўлены не толькі творы мастацтва галерэй і культурных інстытутаў Беларусі, але і працы ўдзельнікаў – пераможцаў выставы-продажу мінулага года, якія працуюць у разнастайных відах і тэхніках выяўленчага мастацтва. Студэнты ацанілі высокі ўзровень прадстаўленых работ, асаблівую манеру падачы і шырокі кантэкст сучаснага беларускага мастацтва.

На выставе адмысловая ўвага нададзена выкарыстанню мастацтва як мовы зносін, якая павінна дапамагчы чалавеку разабрацца ў пытаннях «хто ён» і «навошта». Студэнты таксама адзначылі, што выстава прымусіла звярнуць увагу на дзейнасць маладых беларускіх мастакоў і па-іншаму паглядзець на сучаснае мастацтва. Для студэнтаў кафедры міжнароднага турызму была арганізавана мастацтвазнаўчая экскурсія, праведзеная на высокім прафесійным узроўні.

Кафедра міжнароднага турызму ФМА выказвае падзяку арганізатарам выставы, а таксама асабіста Дзмітрыю Сяргеевічу Косціну за дапамогу ў арганізацыі экскурсіі і Аляксандру Аляксандравічу Зіменка за прафесіяналізм і бліскучую працу з экскурсійнай групай у рамках экспазіцыі.

Матэрыял падрыхтавалі: Дана Баранава, студэнтка 3 курса, А. М. Рашэтнікава, старшы выкладчык кафедры

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце два госця і ніводнага зарэгістраванага