Select your language

Паважаныя студэнты! Запрашаем запісвацца ў Клуб даследаванняў міжнароднага гуманітарнага права і права бяспекі, які арганізаваны ва ўзаемадзеянні з Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці Клуба будуць:

  • абмеркаванне найбольш актуальных праблем міжнароднага гуманітарнага права і права бяспекі з запрашэннем практычных спецыялістаў, а таксама навукоўцаў у дадзенай галiне;
  • набыццё неабходных прафесійных кампетэнцый студэнтамі ў галіне міжнароднага гуманітарнага права і права бяспекі;
  • удзел у мерапрыемствах, якія арганізуюцца БТЧК для валанцёраў.

Кіраўніком Клуба з'яўляецца прафесар кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права Алена Фёдараўна Доўгань.

Жадаючым прымаць удзел у дзейнасці Клуба даследаванняў міжнароднага гуманітарнага права і права бяспекі неабходна да 15 лістапада 2019 г. запоўніць дакумент па спасылцы.

Чакаем вас на пасяджэннях Клуба!