Паважаныя студэнты! Запрашаем запісвацца ў Клуб даследаванняў міжнароднага гуманітарнага права і права бяспекі, які арганізаваны ва ўзаемадзеянні з Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа.
Асноўнымі напрамкамі дзейнасці Клуба будуць:
- абмеркаванне найбольш актуальных праблем міжнароднага гуманітарнага права і права бяспекі з запрашэннем практычных спецыялістаў, а таксама навукоўцаў у дадзенай галiне;
- набыццё неабходных прафесійных кампетэнцый студэнтамі ў галіне міжнароднага гуманітарнага права і права бяспекі;
- удзел у мерапрыемствах, якія арганізуюцца БТЧК для валанцёраў.
Кіраўніком Клуба з'яўляецца прафесар кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права Алена Фёдараўна Доўгань.
Жадаючым прымаць удзел у дзейнасці Клуба даследаванняў міжнароднага гуманітарнага права і права бяспекі неабходна да 15 лістапада 2019 г. запоўніць дакумент па спасылцы.
Чакаем вас на пасяджэннях Клуба!