Подождите, идет загрузка сайта ...

З 30 кастрычніка па 2 лістапада наш універсітэт прымаў аўтарытэтную дэлегацыю з Туркменістана. Візіт адбыўся пры падтрымцы Цэнтра АБСЕ ў Ашхабадзе, які ўзначальвае вядомы беларускі дыпламат, прафесар ФМА БДУ Наталля Іванаўна Дрозд. Для гасцей была падрыхтавана інтэнсіўная праграма: сустрэчы ў рэктараце, на кафедрах універсітэта, прыём у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

1 лістапада 2019 г. удзельнікі дэлегацыі сустрэліся са студэнтамі першага курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны". З кароткім прывітальным словам перад студэнтамі выступіў кіраўнік дэлегацыі, начальнік Службы дыпламатычнага пратакола Міністэрства замежных спраў Туркменістана Какабай Дурдыеў.

Далей прадстаўнікі Інстытута міжнародных адносін пры МЗС Туркменістана і Міжнароднага ўніверсітэта гуманітарных навук і развіцця Туркменістана распавялі пра прыярытэты знешняй палітыкі сваёй краіны, прадэманстраваўшы яркія інфармацыйныя ролікі.

Выкладчык кафедры міжнародных адносін туркменскага інстытута Бердыныязаў Мердан азнаёміў студэнтаў з асаблівасцямі працэсу падрыхтоўкі спецыялістаў у розных сферах міжнародных адносін, а выпускнік ФМА БДУ 2015 года Ыхлас Халдурдыеў распавёў пра асаблівасці свайго ўніверсітэта.

Сустрэча праходзіла ў сяброўскай абстаноўцы, што спрыяльна адбілася на яе прадуктыўнасці.

Напрыканцы лекцыі студэнты-першакурснікі змаглі задаць гасцям пытанні. Прагучалі пытанні, якія тычацца як асаблівасцяў палітычнага і эканамічнага развіцця Туркменістана на сучасным этапе, так і культурнай самабытнасці гэтай сярэднеазіяцкай краіны.

Раман Грудзінка, студэнт 1 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны"

 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце два госця і ніводнага зарэгістраванага