23 кастрычніка адбылося пасяджэнне абноўленага складу Студэнцкага навуковага савета ФМА і яго сустрэча з намеснікам дэкана па навуковай рабоце Аленай Вітальеўнай Пільгун і каардынатарам Студэнцкага навуковага савета, старшынёй Савета па навукова-даследчай рабоце студэнтаў і аспірантаў ФМА Вольгай Віктараўнай Валогінай.
Пасяджэнне было прысвечана знаёмству новых членаў Савета з ліку першакурснікаў усіх спецыяльнасцяў ФМА з мэтамі і задачамі Савета і планам яго працы на бягучы навучальны год. Акрамя таго, на пасяджэнні былі праведзены выбары старшыні, намесніка старшыні і сакратарыята Савета. Па выніках галасавання старшынёй Савета стаў студэнт 2-га курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» Уладзіслаў Скапюк, намеснікам старшыні – студэнт 3-га курса спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)» Ягор Гафараў, членамі сакратарыята – Ганна Мармузевіч (2 курс спецыяльнасць "Сусветная эканоміка "), Святлана Грышчанка (1 курс спецыяльнасць "Міжнародныя адносіны"), Анастасія Чайкоўская (1 курс спецыяльнасць "Міжнароднае права").
Жадаем Савету цікавай працы і бачных вынікаў у стымуляванні навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў ФМА і рэалізацыі іх творчага і навуковага патэнцыялу!