Подождите, идет загрузка сайта ...

28 кастрычніка 2019 г. на факультэце міжнародных адносін БДУ адбылася сустрэча студэнтаў спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму", выкладчыкаў кафедры міжнароднага турызму і кафедры раманскіх моў з Ганаровым консулам Беларусі на Сардзініі Джузэпэ Карбоні.

Падчас сустрэчы спадар Карбоні асвятліў пытанні развіцця турыстычных дыстынацый Італіі, падзяліўся вопытам прасоўвання турысцкага прадукту на прыкладзе вострава Сардзінія, падкрэсліў важнасць адукацыі і падрыхтоўкі кадраў у развіцці турызму на міжнародным і нацыянальным узроўнях.

На заканчэнне сустрэчы загадчык кафедры міжнароднага турызму Л. М. Гайдукевіч абмеркаваў са спадаром Карбоні магчымасць супрацоўніцтва, адзначыўшы высокую падрыхтаванасць беларускіх студэнтаў, а таксама гатоўнасць атрымаць замежны вопыт.

Пасля выступу ва ўдзельнікаў сустрэчы была ўнікальная магчымасць напрамую звярнуцца да спадара Карбоні і задаць пытанні. 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках