Шматлікія клубы і навуковыя гурткі, якія адкрыты на нашым факультэце, дапамагаюць студэнтам удасканальваць свае веды і ўменні як у прафесійнай сферы, так і ў галіне вывучаемай мовы. Так, на кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў адбылося першае ў гэтым навучальным годзе пасяджэнне паэтычнага клуба для аматараў англамоўнай паэзіі THE MUSIC OF POETRY пад назвай IN TOUCH WITH AMERICAN POETRY. У гэты раз на пасяджэнне клуба была запрошана доктар філалагічных навук, прафесар кафедры замежнай літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Марына Станіславаўна Рагачоўская, аўтар вядомых манаграфій, звязаных з пытаннямі новых форм псіхалагізму ў брытанскім рамане XX стагоддзя. У пасяджэнні, дзе гаворка ішла аб амерыканскай паэзіі, яе гісторыі, і паэтах, асноўных напрамках развіцця, прымалі ўдзел студэнты спецыяльнасцяў «Міжнародныя адносіны», «Лінгвакраіназнаўства». М. С. Рагачоўская прапанавала разам паразважаць пра паэзію, яе ролю ў сучасным жыцці і ў жыцці сучаснай моладзі. Студэнты з натхненнем чыталі вершы, параўноўвалі стылі розных паэтаў, іх лёсы і шлях да вядомасці і славы. Гучалі вядомыя вершы Г. Лангфеллоу, Э. По, Р. Фроста, Э. Дзікінсана, Боба Дзілана. Студэнты змаглі пазнаёміцца з выдадзенымі зборнікамі амерыканскіх паэтаў, якія лектар прынесла на сустрэчу. У канцы пасяджэння студэнты яшчэ доўга гутарылі з лектарам на тэму амерыканскай паэзіі, а таксама яе асабістых пераваг у літаратуры.
Пасяджэнне дыскусійнага клуба пад кіраўніцтвам старэйшага выкладчык С. В. Салаўёвай было прысвечана вельмі важнай тэме — ролі брытанскай манархіі ў сучасным свеце. У ходзе пасяджэння ўдзельнікі паспрабавалі сфармуляваць свой адказ на пытанне ў дачыненні таго, якая будучыня чакае брытанскую манархію ва ўмовах глабальных выклікаў. Вялікая ўвага была ўдзелена дзейнасці Лізаветы II як манарха Злучанага Каралеўства і яе ўнёску ў справу ўмацавання Садружнасці нацый. Пасля прагляду тэматычных відэаролікаў (пастаянныя члены дыскусійнага клуба, студэнты другога курса спецыяльнасці "Міжнароднае права") прынялі актыўны ўдзел у навучальных дэбатах, якія тычыліся пераваг і недахопаў манархічнай формы праўлення. Па выніку гульні адбылося галасаванне за самую пераканаўчую пазіцыю і праведзены аналіз прамоваў спікераў. Ніжэй прывядзем найбольш цікавыя водгукі студэнтаў пра паседжанне клуба.
«Арганізацыя дэбатаў спадабалася. Тэма была падабрана з улікам цяперашняй сусветнай сітуацыі. Відэаматэрыялы спрыялі раскрыццю тэмы. Было вельмі займальна, дзякуй " (Дар'я Іванова, 1 курс ЛСВ).
«Наведванне дэбатаў на англійскай мове было для мяне вельмі цікавым. Я атрымала шмат новай інфармацыі пра вядомага манарха — Лізавету II, яе жыцце, сям'ю і даведалася пра неардынарныя факты з яе біяграфіі. Вельмі спадабалася відэа аб каралеўскай сям'і. Лічу, што прагляд відэаролікаў на англійскай мове дастаткова карысны для развіцця маўленчых навыкаў» (Аляксандра Крукоўская, 1 курс ЛСВ).
«Для мяне ўдзел у дадзеных дэбатах — гэта не толькі развіццё моўных уменняў, але і ўдасканаленне навыкаў публічных выступаў. Дзякуй за змястоўныя відэа!» (Дар'я Саланец, 2 курс МП).
«Цікавае мерапрыемства з вельмі брытанскай атмасферай. Абедзве каманды былі грунтоўна падрыхтаваны, мне было складана зрабіць канчатковы выбар» (Ігар Рабцаў, 1 курс МП).
Кіраўнік клуба выказвае асаблівую падзяку галоўным спікерам мерапрыемства, студэнтам 2-га курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" Дзмітрыю Папко, Кацярыне Чарныш, Радміле Астапчук, Мікіту Фісенка, Дар'і Саланец, Віктару Гарадкову і жадае ім далейшых поспехаў у засваенні культуры палемічнай прамовы!
Запрашаем усіх, хто жадае палепшыць навыкі гутарковай англійскай мовы і навыкі публічных выступленняў, прыняць далейшы актыўны ўдзел у дзейнасці клубаў, арганізаваных на кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў!