Подождите, идет загрузка сайта ...

24 кастрычніка 2019 г. адбылася сустрэча студэнтаў і магістрантаў ФМА з прадпрымальнікам і венчурных інвестарам, ініцыятарам Дэкрэта «Аб развіцці лічбавай эканомікі», адным з самых вядомых беларускіх прадстаўнікоў IT-сферы ў свеце Віктарам Пракапеням.

Віктар Пракапеня з самага пачатку сустрэчы паказаў сябе выдатным суразмоўцам, правёўшы з удзельнікамі інтэрактыў у форме тэсту, дзе ўсе ўдзельнікі маглі адказаць на цэлы шэраг разнастайных пытанняў, якія датычыліся гісторыі, эканомікі, ролі IT-сектара ў развіцці эканомікі Рэспублікі Беларусь. Па выніку тэсту тры лепшых ўдзельніка атрымалі падарункі з рук спікера — кнігі, якія аказалі на прадпрымальніка вялікі ўплыў — спрыялі асабістаму і прафесійнаму росту.

Затым Віктар Пракапеня прапанаваў аўдыторыі фармат «пытанне-адказ», што знайшло пазітыўны водгук ва ўдзельнікаў, якія атрымалі магчымасць задаць вядомаму госцю самыя розныя і вострыя пытанні. Віктар Пракапеня падзяліўся сваім бачаннем сітуацыі з сістэмай адукацыі ў нашай краіне і шляхах яе рэфармавання; будучыні IT-сферы, рынку крыптовалют; разважаў пра тое, якімі якасцямі павінен валодаць высокакваліфікаваны спецыяліст сёння. На працягу ўсяго выступу Віктар Пракапеня пастаянна абапіраўся на асабісты вопыт, каб выразна паказаць слухачам, якія менавіта фактары аказалі вызначальны ўплыў на яго выбар займацца развіццём IT-сферы, і як ён расстаўляе жыццёвыя прыярытэты.

Многія студэнты ацанілі шчырасць спікера, яго манеру падачы інфармацыі і пачуццё гумару. Таму сустрэча, якая доўжылася паўтары гадзіны, праляцела вельмі хутка і пасля яе заканчэння па тварах многіх было бачна, што гэтага часу аказалася мала і яны спадзяюцца на працяг дыялогу. А тыя мэсэджы, якія былі агучаныя Віктарам Пракапеням, яшчэ доўга будуць абмяркоўвацца ў студэнцким і выкладчыцким асяроддзі.

Факультэт выказвае вялікую ўдзячнасць Віктару Пракапеню за сустрэчу, якая прымусіла многіх па-іншаму паглядзець на самыя розныя аспекты жыцця. Студэнты з задавальненнем чакаюць Віктара Пракапеню ў сценах ФМА зноў.

Дзмітрый Сняжко

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 1078 гасцей і ніводнага зарэгістраванага