Подождите, идет загрузка сайта ...

29 кастрычніка на факультэце міжнародных адносін прайшоў круглы стол на шведскай мове на тэму «Вопыт Швецыі ў вырашэнні экалагічных праблем». У дыскусіі прынялі ўдзел супрацоўнікі Пасольства Швецыі ў Беларусі Конрад Рыкардсон і Наталля Вяко, лектар Шведскага інстытута Якаб Хілдзінг, а таксама студэнты 3 курса спецыяльнасцяў "Міжнародныя адносіны" і "Міжнароднае права" і выкладчыкі шведскай мовы Марыя Сакавец і Ніна Шпакоўская.

У рамках мерапрыемства абмяркоўваліся розныя спосабы абароны навакольнага асяроддзя і метады павышэння ўзроўню экалагічнай культуры сярод беларусаў. Якаб Хілдзінг адзначыў, што ў Швецыі школы актыўна ўдзельнічаюць у экалагічным выхаванні і гэта дазваляе сфарміраваць у школьнікаў з ранняга ўзросту ўстойлівыя звычкі, напрыклад, па асобным зборы смецця.

Студэнты ФМА падрыхтавалі міні-даклады аб рэалізацыі ідэй устойлівага развіцця, асаблівая ўвага была ўдзелена экамодзе і экатранспарту. Было таксама ўзнята пытанне, якое тычыцца этычных аспектаў барацьбы за паляпшэнне стану навакольнага асяроддзя.

Конрад Рыкардсон падкрэсліў, што не толькі ўрад або экаарганізацыі могуць садзейнічаць вырашэнню экалагічных праблем, але і кожны асобны чалавек. Змяніўшы нашы ўласныя звычкі, напрыклад, пачаўшы сартаваць адходы або стаўшы больш умераным спажыўцом, мы ўносім свой уклад у абарону і захаванне навакольнага асяроддзя.

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 1578 гасцей і ніводнага зарэгістраванага