Подождите, идет загрузка сайта ...

24 кастрычніка ў рамках вучэбнай дысцыпліны «HR-менеджмент масавых падзейных мерапрыемстваў» прайшла сустрэча магістрантаў і студэнтаў спецыяльнасці "Менеджмент" з дырэктарам event-агенцтва «Фішка Бай» Вячаславам Нагорным. Кампанія ўваходзіць у "пяцёрку" найбуйнейшых беларускіх арганізатараў розных тыпаў падзейных мерапрыемстваў.

Вячаслаў Нагорны падзяліўся вопытам стварэння і кіравання event-кампаніяй: як фармавалася і развівалася арганізацыйная структура, асаблівасці падбору і ратацыі персаналу, змест працы менеджара івэнт-праекта, эфектыўнасць розных метадаў стымулявання працы персаналу ў сегменце падзейных мерапрыемстваў. У ходзе лекцыі былі прадстаўлены лепшыя практыкі прыватных і карпаратыўных event-праектаў, арганізаваных кампаніяй Fishka.by.

Удзельнікі сустрэчы задавалі пытанні пра спецыфіку тэхналогіі арганізацыі святаў рознага тыпу, аб кіраванні крэатыўнасцю супрацоўнікаў, спосабах камунікацыі з фрылансерам і падрадчыкамі і інш. Магістранты выказалі просьбу запрошанаму спікеру пра арганізацыю новай сустрэчы, але ўжо ў офісе кампаніі, каб «акунуцца» ў прафесійную атмасферу event -агентства.

Кафедра міжнароднага турызму ФМА выказвае падзяку дырэктару event-агенцтва «Фішка Бай» Вячаславу Нагорнаму за прадуктыўную сустрэчу.

 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 914 гасцей і ніводнага зарэгістраванага