У канцы кастрычніка адбыўся візіт прадстаўнікоў кафедры міжнароднага турызму ФМА БДУ – загадчыка кафедры Леаніда Міхайлавіча Гайдукевіча і старэйшага выкладчыка Наталлі Міхайлаўны Барысенка-Кляпач – у Іспанію з мэтай наладжвання супрацоўніцтва з універсітэтам г. Хаэн і ўдзелу ў III Міжнародным кангрэсе па тэхналогіях і даступнаму турызме *. У візіце таксама прымаў удзел Сяргей Драздоўскі, дырэктар ППУ «Офіс па правах людзей з інваліднасцю». З гэтай арганізацыяй у кафедры міжнароднага турызму сфармавалася ўстойлівае супрацоўніцтва па пытаннях развіцця інклюзіўнага турызму.
У рамках візіту ва ўніверсітэт г. Хаэн члены дэлегацыі прынялі ўдзел у I Міжнародным семінары па культурнаму і інклюзіўнаму турызму і бяспекі ў турызме, дзе выступілі перад выкладчыкамі і студэнтамі. Таксама адбылася сустрэча з віцэ-рэктарам і начальнікам упраўлення міжнародных сувязяў названага ўніверсітэта, у рамках якой абмяркоўваліся пытанні далейшага супрацоўніцтва.
З 23 па 25 кастрычніка ў г. Малага праходзіў III Міжнародны кангрэс па тэхналогіях і даступнаму турызме, у працы якога наша дэлегацыя таксама прыняла ўдзел. На кангрэсе было больш за 800 удзельнікаў з 30 краін, былі прадстаўлены сучасныя тэхналагічныя рашэнні, якія робяць турызм даступным для ўсіх спажыўцоў. Ключавымі тэмамі кангрэса выступілі пытанні інклюзіўных камп'ютэрных тэхналогій у турызме, інклюзіўных падыходаў у арганізацыі мерапрыемстваў, вопыт арганізацыі інклюзіўнага турызму ў краінах Лацінскай Амерыкі, Японіі, краінах ЕС, даступнасці транспарту, стандартызацыі інклюзіўных турыстычных паслуг.
Дадзены візіт даў магчымасць усталяваць прафесійныя кантакты з прафесарам Іаландай дэ ла Фуэнтэ Раблес, якая ўзначальвае даследчую групу GEDEX па інклюзіўным турызме ва ўніверсітэце г. Хаэн, з Ганнай Гарсіяй, дырэктарам няўрадавай арганізацыі 'Accessible Portugal', што дазволіла бліжэй пазнаёміцца з сістэмай развіцця інклюзіўнага турызму у Партугаліі. Таксама ўдалося ўмацаваць кантакты з выканаўчым дырэктарам Еўрапейскай сеткі інклюзіўнага турызму (ENAT) Айварам Амброузам (Ivor Ambrose), прадставіўшы даследчы патэнцыял універсітэта, і пазнаёміцца з членамі праўлення гэтай арганізацыі з мэтай далейшага супрацоўніцтва і распрацоўкі сумесных праектаў.
* Дадзеная паездка была прафінансавана Праграмай мабільнасці для мэтанакіраваных міжасобасных кантактаў MOST, якая фінансуецца ЕС.