Select your language

У рамках Сусветнага тыдня італьянскай мовы пры падтрымцы Пасольства Італіі і італьянскага выдавецтва «Loescher» ў Мінску 23—24 кастрычніка 2019 г. на філалагічным факультэце БДУ прайшоў фінал Міжнароднай універсіяды па італьянскай мове. Сярод фіналістаў універсіяды — студэнты з універсітэтаў Мінска, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Варонежа, Кіева. Конкурсны адбор уключаў заданні па розных аспектах мовы (аўдзіраванне, маўленне, пісьмо) і тэст на веданне культуры Італіі.

Ганаровае III месца ўзроўню В1 заняла студэнтка 4 курса ФМА спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму» Кацярына Клімовіч.

Кафедра раманскіх моў сардэчна віншуе Кацярыну і жадае ёй далейшых поспехаў у вывучэнні італьянскай мовы і новых перамог! 

{gallery}2019/2019_10_24{/gallery}