Паважаныя калегі! Запрашаем вас і вашых студэнтаў 1 лістапада з 10.00 да 11.20, аўд 1201 (ФМА) наведаць лекцыю прафесара, навуковага супрацоўніка Еўрапейскага інстытута Лонданскай школы эканомікі Іэна Бегга.
Тэма лекцыі — Economic governance challenges confronting the new European Commission.
Працоўная мова лекцыі — англійская.
Д-р Іэн Бегг з'яўляецца прафесарам — навуковым супрацоўнікам у Еўрапейскім інстытуце Лонданскай школы эканомікі і палітычных навук, навуковым супрацоўнікам у Chatham House і старшым навуковым супрацоўнікам па Вялікабрытаніі ў рамках ініцыятывы «Зменлівая Еўропа». Яго асноўная даследчая праца прысвечана палітычнай эканоміі еўрапейскай інтэграцыі і эканамічнаму кіраванню ЕС. Ён кіраваў і ўдзельнічаў у шэрагу даследчых праектаў па розных аспектах палітыкі ЕС, уключаючы кіраванне эканамічным і валютным саюзам у Еўропе, стратэгію ЕС "Еўропа 2020" і перспектывы працаўладкавання ў ЕС. Яго бягучыя праекты ўключаюць даследаванні па кіраванні эканамічнай і сацыяльнай палітыкай ЕС, эканамічных і фінансавых наступстваў Brexit, ацэнцы палітыкі згуртаванасці ЕС і рэформе бюджэту ЕС. Іншыя нядаўнія даследчыя праекты ўключаюць працу па каардынацыі палітыкі ў эканамічным і валютным саюзе і ацэнцы сацыяльных наступстваў глабалізацыі. Ён шырока публікаваўся ў навуковых часопісах, і з 1998 па 2003 год быў сурэдактар часопіса Common Market Studies, вядучага акадэмічнага часопіса, прысвечанага вывучэнню еўрапейскай інтэграцыі.