14 і 16 кастрычніка ў рамках штогадовых дыпламатычных чытанняў на ФМА студэнты 2 курса спецыяльнасці «Мытная справа» правялі круглыя сталы на англійскай мове на тэму «Дзелавы этыкет і міжкультурная камунікацыя». Мерапрыемства было арганізавана выкладчыкамі кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў Вольгай Юр'еўна Шыманскай, Галінай Пятроўнай Назаравай і Любоўю Сяргееўнай Ахраменка. У ходзе круглага стала абмяркоўваліся пытанні дзелавога этыкету, аналізаваліся і супастаўляліся асаблівасці вядзення перамоваў, дрэс-код і формулы знаёмства, дзелавыя падарункі, мова жэстаў і многае іншае. Прадстаўляючы дзелавыя культуры розных краін, студэнты абменьваліся інфармацыяй, рабілі высновы адносна культурных універсалій і спецыфічных рыс асобных нацый. Асаблівую цікавасць выклікалі традыцыі зносін і ўзаемадзеяння ва ўсходніх краінах. Несумненна, атрыманыя веды спатрэбяцца будучым спецыялістам у працэсе дзелавой камунікацыі з прадстаўнікамі розных краін. Акрамя абмеркавання тэматыкі круглага стала, студэнты падрыхтавалі па сваіх тэмах рэфераты, што спрыяла ўдасканаленню кампетэнцый па афармленні навукова-даследчых работ, навыкаў цытавання і рэферыраванне тэксту.
Ганна Войцік, студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Мытная справа»