Подождите, идет загрузка сайта ...

22 кастрычніка сярод першакурснікаў спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" адбылася навукова-пазнавальная віктарына «На СТАРТ, дыпламат!», арганізаваная кафедрай міжнародных адносін і творчым аб'яднаннем «СТАРТ» – «Студэнцкае таварыства: Актыўныя. Рашучыя. Творчыя». Для СТАРТу – гэта сімвалічны і рэальны старт серыі грамадска-значных і навукова-пазнавальных мерапрыемстваў, запланаваных на бягучы навучальны год.

У гульні прынялі ўдзел пяць каманд першакурснікаў, якія з годнасцю прайшлі ўсе падрыхтаваныя ім выпрабаванні.

Гульня праходзіла ў тры туры. У першым студэнты прадэманстравалі веды аб Беларускім дзяржаўным універсітэце і факультэце міжнародных адносін, у другім – праявілі кемлівасць, адказваючы на ​​фота- і відэапытанні аб сусветна вядомых палітычных постацях, а ў трэцім туры капітаны каманд адказвалі на каверзныя пытанні.

Змаганне эрудытаў ацэньвала журы як з ліку выкладчыкаў (Снапкоўскі Уладзімір Еўдакімавіч – старшыня, Свілас Святлана Францаўна, Дземідовіч Алена Васільеўна, Лашкевіч Сяргей Анатольевіч), так і выпускнікоў-ветэранаў СТАРТу (Леўчык Лідзія і Пятрашка Багдан).

Пераможцам стала каманда з адпаведнай першаму месцу назвай «Klever» у складзе Ганны Філістовіч, Паліны Лазовік, Дыяны Негадовіч, Мергена Сазакава, Паліны Грэкавай, Ганны Тачэнка.

Лепшым капітанам сярод каманд стала Ганна Філістовіч.

Пераможцам віктарыны ўручаны дыпломы (I, II і III ступені), усе каманды-ўдзельніцы атрымалі памятныя сертыфікаты, а каманда-пераможца яшчэ і кніжныя выданні выкладчыкаў кафедры ў выглядзе прызоў.

Віктарына «На СТАРТ, дыпламат!» праводзіцца ўжо другі год і, на думку многіх студэнтаў і выкладчыкаў, становіцца традыцыяй кафедры міжнародных адносін. Гульня стала прывабнай формай уцягвання першакурснікаў у інтэлектуальна насычанае студэнцкае жыццё ўніверсітэта.

Падрыхтоўку і арганізацыю мерапрыемства каардынаваў загадчык кафедры міжнародных адносін праф. М. Э. Часноўскі. Функцыі аргкамітэта ўзяў на сябе Савет СТАРТаў у складзе Буяноўскай Юліі, Арзамазавай Арыны, Велімовіч Лізаветы, Галадок Анастасіі, Жарыкавай Таццяны, Раджэпава Рустама і Слесаровіча Максіма. СТАРТ віншуе пераможцаў і ўдзельнікаў віктарыны і жадае ім паспяховага прасоўвання на адукацыйна-інтэлектуальнай ніве!

Даведацца апошнюю інфармацыю пра іншыя мерапрыемствы СТАРТа можна ў групе Вконтакте https://vk.com/startbsu або на Інстаграм-старонцы https://www.instagram.com/start.bsu/

Паліна Саперова, студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках