11 кастрычніка 2019 года ў гасцініцы Double Tree by Hilton Minsk прайшоў першы ў беларускай індустрыі гасціннасці Форум для студэнтаў «Сусвет Hilton», арганізаваны ў рамках святкавання 100-годдзя сеткі Hilton гатэлем Double Tree by Hilton Minsk і кафедрай міжнароднага турызму факультэта міжнародных адносін БДУ. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел больш за 100 студэнтаў усіх спецыяльнасцяў факультэта міжнародных адносін БДУ, якіх цікавіць сфера гасціннасці і магчымасці працаўладкавання ў гасцінічным бізнесе ў будучыні.
З прывітальным словам выступілі генеральны менеджэр гатэля Марка Когальос і дэкан факультэта міжнародных адносін Віктар Шадурскі. Марка Когальос і Алена Конан, менеджар па маркетынгу і PR гатэля, прадставілі ўдзельнікам Форуму кароткую прэзентацыю аб кампаніі Hilton Worldwide і гатэлі Double Tree by Hilton Minsk.
Пасля гэтага кіраўнікі дэпартаментаў гатэля правялі серыю тэматычных майстар-класаў, падчас якіх удзельнікі Форуму бліжэй пазнаёміліся са спецыфікай функцыянавання асноўных дэпартаментаў гатэля. Таксама ў ходзе майстар-класаў у гульнявой форме ўдзельнікам расеазалі, як напісаць рэзюмэ, каб працадаўца яго абавязкова заўважыў, чым займаецца ў гасцініцы Night Manager, з якіх этапаў складаецца арганізацыя мерапрыемства ў гасцініцы, як арганізаваны фінансы гатэля, з дапамогай якіх тэхналогій каманда гасцініцы падтрымлівае чысціню ў нумарах і як трэба сустрэць госця, каб ён вярнуўся яшчэ не раз.
Студэнты змаглі праверыць свае веды аб індустрыі гасціннасці, прыняўшы ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне, а таксама задаць усе цікавячыя пытанні кіраўнікам дэпартаментаў і генеральнаму мэнеджару гасцініцы.
Па завяршэнні Форуму ва ўсіх студэнтаў была магчымасць пакінуць сваю анкету для праходжання стажыроўкі і наступнага працаўладкавання ў гатэлі.
Дэканат факультэта міжнародных адносін і кафедра міжнароднага турызму выказвае падзяку кіраўніцтву гатэля Double Tree by Hilton Minsk і яго камандзе за арганізацыю унікальнага і карыснага мерапрыемства!