22 кастрычніка на факультэце міжнародных адносін адбыўся традыцыйны Дзень кар'еры. Каля 20 кампаній прадставілі свае прапановы маладым спецыялістам.
Сярод прадстаўленых кампаній былі: ТАА «СівіттаБіУай», Эрнст энд Янг, ПрайсвотерхаусКуперс, Юнітэр, APS (ТАА «Аўтапромснаб-спедзішн»), ЗТАА «Джапан Табака Інтэрнэшнл ЭсЭндДзі», Beijing Hotel Minsk Co., LTD, Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Цэнтркурорт», «Сарайнен», «Ягораў, Пугінскі, Афанасьеў і партнёры». Усе наведвальнікі атрымалі магчымасць пазнаёміцца са сваімі патэнцыяльнымі работадаўцамі. Многія студэнты запоўнілі заяўкі на праходжанне стажыроўкі і абмеркавалі перспектывы праходжання пераддыпломнай практыкі.
Раман Валадзько, студэнт 2 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка"