Подождите, идет загрузка сайта ...

21 кастрычніка 2019 года факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта наведала Парламенцкая дэлегацыя Славакіі ў складзе старшыні канстытуцыйна-прававога камітэта, кіраўніка групы дружбы Нацыянальнага савета Славакіі з Беларуссю Роберта Мадзея і старшыні камітэта па еўрапейскіх справах, кіраўніка дэлегацыі Славакіі ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Любаша Благі.

Славацкія парламентарыі сумесна з кіраўніцтвам ФМА і юрыдычнага факультэта абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ўніверсітэтаў дзвюх краін, намецілі канкрэтныя сумесныя мерапрыемствы.

Дэпутат Любаш Блага, які з'яўляецца аўтарам буйных навуковых публікацый, выступіў перад студэнтамі ФМА БДУ з лекцыяй на англійскай мове, дзе ён падзяліўся сваімі поглядамі на сучасныя сусветныя эканамічныя і палітычныя тэндэнцыі. Ён таксама прадставіў прысутным сваю манаграфію "Антыглабалізм", якая ў найбліжэйшай будучыні выйдзе ў свет у адным з аўтарытэтных выдавецтваў Швейцарыі. Пасля выступу высокага госця паміж ім і студэнтамі завязалася канструктыўная дыскусія, падчас якой студэнты змаглі задаць Любашу Блазе свае пытанні. Ён падрабязна адказаў на ўсе пытанні, закрануўшы тэмы будучыні Еўразвязу, ролі ў еўрапейскай палітыцы "зялёных" партый, а таксама ўзмацнення ўплыву транснацыянальных кампаній у свеце.

Аляксандр Гурыновіч, студэнт 2 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" ФМА БДУ 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 1269 гасцей і ніводнага зарэгістраванага