Подождите, идет загрузка сайта ...

16 кастрычніка 2019 г. дацэнтам кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права Н. Г. Маскаевай у рамках дысцыпліны «Канкурэнцыя ў міжнародным прыватным праве» была арганізавана сустрэча магістрантаў спецыяльнасці "Юрыспрудэнцыя" з начальнікам аддзела паліўна-энергетычнага комплексу і нафтахіміі ўпраўлення паліўна-энергетычнага комплексу, нафтахіміі і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Алесяй Мікалаеўнай Абраменка.

У сваім выступе Алесяй Мікалаеўнай была падрабязна асветлена практыка разгляду названым міністэрствам заяў аб парушэннях антыманапольнага заканадаўства, у тым ліку прадэманстраваны найбольш цікавыя справы, якія тычацца манапалістычнай дзейнасці і нядобрасумленнай канкурэнцыі, выяўлены існуючыя ў гэтай сферы праблемы, звязаныя, у тым ліку, з наяўнымі прабеламі ў прававым рэгуляванні адпаведных адносін.

Дзякуючы інтэрактыўнаму характару выступу, мела месца актыўная дыскусія. Акрамя таго, прысутныя атрымалі вычарпальныя адказы на свае пытанні. 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 1312 гасцей і ніводнага зарэгістраванага