11 верасня была арганізавана чарговая сустрэча клуба (кіраўнік — старшы выкладчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў К. В. Грыневіч) пры ўдзеле старэйшых выкладчыкаў кафедры Л. А. Моравай і І. Н. Пасейшвілі. Госцем сустрэчы стаў выпускнік БДУ 2011 года Аляксей Сініца, Deliverymanager у кампаніі ЗТАА "ЭпамСістэмз".
Студэнты 3 і 2 курсаў спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" атрымалі ўнікальную магчымасць даведацца з першых вуснаў аб інавацыйным кірунку праектнага менеджменту пад назвай «agile», які ўзнік у сферы распрацоўкі праграмнага забеспячэння як сістэма эвалюцыйных метадаў кіравання праектамі. У сваім уступным слове госць даў кароткі агляд гісторыі ўзнікнення «agile» і затым больш падрабязна апісаў найбольш папулярную разнавіднасць гэтай мадэлі «scrum».
Асаблівасць «scrum» заключаецца ў тым, што сёння ён ужываецца ў цалкам розных галінах бізнесу і дазваляе хутчэй і больш эфектыўна выконваць задачы шляхам разбіўкі працоўнага працэсу на роўныя адрэзкі - спрынты (sprints). Акрамя схемы, якая наглядна адлюстравла ўсё, што ўваходзіць у паняцце «scrum», Аляксей таксама падрыхтаваў для ўдзельнікаў сустрэчы настольную гульню, якая імітуе працу над праектам па scrum-прынцыпам і дазваляе засвоіць тэорыю на ўласным вопыце.
Каманды з 5-6 чалавек атрымалі спецыяльныя гульнявыя карткі з задачамі, а таксама рознымі падзеямі, якія могуць паўплываць на працэс працы як станоўча, так і адмоўна. Усім удзельнікам трэба было запланаваць і правесці тры спрынта, на працягу якіх яны вырашалі ўзнікаючыя праблемы, а затым аналізавалі вынікі і ўносілі ў свой план карэктывы, словам, працавалі як самая сапраўдная scrum-каманда.
У канцы сустрэчы наш госць падвёў вынікі і пракаментаваў працу кожнай каманды, паказаўшы на дапушчаныя памылкі, і адказаў на пытанні аўдыторыі.