Выкладчыкі кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Пасейшвілі І. Н., Данілевіч Д. І., Чарнецкая Н. І. прынялі ўдзел у 3-м міжнародным Фестывалі англійскай мовы Skyteach, які адбыўся 11—12 кастрычніка. Трэці міжнародны Фестываль англійскай мовы Skyteach быў арганізаваны найбуйнейшай анлайн-школай англійскай ва Усходняй Еўропе SKYENG.
Пытанні методыкі выкладання англійскай мовы ў рэжыме афлайн разглядаліся на семінарах запрошаных дакладчыкаў (Крыс Роланд, Глен Стэндзіш) і могуць быць выкарыстаны ў практыцы выкладання.
Абмеркаваць выкладанне бізнес англійскай мовы онлайн, трэнды ў навучанні дарослых і магчымасць выкладання ў сацыяльных сетках удзельнікам прапаноўвалася падчас анлайн дыскусій, у якіх спікеры Джэсіка Маккей, Наталля Ладыгіна, Олі Вуд і інш. выступалі ў ролі мадэратараў.
Абмен вопытам на міжнародным узроўні па ўвядзенні ў адукацыйны працэс інавацый і сучасных распрацовак у галіне вывучэння англійскай мовы дасць магчымасць павысіць якасць выкладання да высокіх еўрапейскіх стандартаў.