Подождите, идет загрузка сайта ...

18 кастрычніка ў рамках дысцыпліны «Практыка міжнароднага бізнесу» госцем студэнтаў 4 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" стаў дырэктар па развіцці ЗАТ «Бел Ян Софт» Павел Анатольевіч Ліс.

Закрытае акцыянернае таварыства «Бел Ян Софт» надзелена правамі спецэкспарцёра ў галіне ажыццяўлення знешнегандлёвай, пасрэдніцкай дзейнасці ў дачыненні да тэхнічнай, крыптаграфічнай абароны інфармацыі, якія адносяцца да спецыфічных тавараў. Кампанія займаецца стварэннем індывідуальных комплексных рашэнняў у сферы бяспекі "пад ключ".

На лекцыі Павел Анатольевіч распавёў прысутным пра дзейнасці кампаніі і аб лічбавай гігіене: якім крыніцам у сацыяльных сеткахях і інтарнэце не варта давяраць, а таксама як заваёўваюць давер у сацсетках і што такое рэпутацыя ў інтарнэце. Студэнты даведаліся, як у сеціве могуць рэалізоўвацца маніпуляцыі і як не трапіць на спам і махлярства, каб знаходжанне ў Сеткі было не толькі цікавым, але і бяспечным.

У ходзе сустрэчы Павел Анатольевіч расказаў , як ствараць новыя прадукты, якія змогуць паспяхова канкурыраваць на рынку, а таксама падзяліўся вопытам у стварэнні кампаніі, якая хутка развіваецца.

У час размовы склалася вельмі цёплая размова са спікерам з нагоды неабходных навыкаў і магчымасцяў працаўладкавання студэнтаў пасля завяршэння навучання.

Ад імя студэнтаў, выкладчыкаў кафедры і дэканату выказваем вялікую падзяку Паўлу Анатольевічу за прафесійныя адказы і супрацоўніцтва.

Заўсёды рады Вам, Павел Анатольевіч, на нашым факультэце!

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце два госця і ніводнага зарэгістраванага