Подождите, идет загрузка сайта ...

15 кастрычніка ў Доме Дружбы адбылася сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Аўстрыйскай Pэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Алаізай Вёргетэр. У сустрэчы прынялі ўдзел студэнты другога курса нашага факультэта (спецыяльнасць "Сусветная эканоміка") разам са старшым выкладчыкам кафедры германскіх моў Чарняўскім А. А.

Спадарыня Алаіза ў сваім выступе закранула шырокі спектр тэм: ад падабенстваў і адрозненняў беларускай і аўстрыйскай культуры і традыцый, актуальных праблем сучаснага грамадства ў Аўстрыі, гістарычнай спадчыны абедзвюх дзяржаў да магчымасцяў і перспектыў далейшага супрацоўніцтва Аўстрыі і Беларусі. Пасля выступу ва ўдзельнікаў дыскусійнага клуба, у фармаце якога і прайшло дадзенае мерапрыемства, з'явілася унікальная магчымасць напрамую звярнуцца да спадарыні Вёргетэр і задаць пытанні.

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 879 гасцей і ніводнага зарэгістраванага