Подождите, идет загрузка сайта ...

15 кастрычніка 2019 году пры ўдзеле Пасольства Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь на факультэце міжнародных адносін БДУ адбылася навуковая канферэнцыя «Махатма Гандзі – чалавек, які зрабіў наш свет лепшым», прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння легендарнай асобы, палітычнага дзеяча, філосафа і «заснавальніка нацыі ».

З прывітальным словам выступілі Пасол Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь спадарыня  Сангіта Бахадур і дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ прафесар В. Г. Шадурскі.

Госці канферэнцыі мелі магчымасць пазнаёміцца ​​з дакладамі спецыялістаў, тэмы выступленняў якіх раскрывалі розныя аспекты даследаванняў у гэтай галіне. Загадчык кафедры рэлігіязнаўства Інстытута тэалогіі БДУ прафесар Данілаў А. У выступіў з дакладам «Ахімса ў плюралістычнай тэалогіі Махатмы Гандзі»; старшыня таварыства дружбы Беларусь-Індыя прафесар Ганчаронак І. І. распавёў пра «Педагагічную інварыянтавасць Махатма Гандзі"; дацэнт кафедры Старажытнага свету і Сярэдніх стагоддзяў гістарычнага факультэта БДУ Перзашкевbч О. В. падзяліўся даследаваннямі на тэму «Ідэі Гандзі і савецкая практыка сацыялістычнага будаўніцтва»; дацэнт кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу ФМА БДУ Шунейка Я. Ф. прадставіў карціну, створаную ім адмыслова для гэтага мерапрыемства і распавёў пра «Вобразы Махатмы Гандзі ў выяўленчым мастацтве».

Пасля выступу дакладчыкаў гасцям была прадстаўлена культурная праграма і  магчымасць пакаштаваць традыцыйныя індыйскія прысмакі і вядомы чай-масаі. 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 1611 гасцей і ніводнага зарэгістраванага