Select your language

5 і 6 снежня 2019 г. у БДУ праводзіцца Дзень донара.

Месца правядзення — галоўны корпус, к. 411 (пр. Незалежнасці,4) з 10.00 да 13.00.

Да здачы крыві дапускаюцца толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, старэйшыя за 18 гадоў пры прад'яўленні пашпарта і ваеннага білета (для юнакоў).

Для студэнтаў і супрацоўнікаў, якія пражываюць і пастаянна зарэгістраваны ў Мінску, пры сабе мець выпіску з медыцынскай карты.

Донарам на месцы выплачваецца кампенсацыя ў памеры 23 рубля 09 капейкі + сняданак коштам 4 рублі 62 капеек і выдаецца даведка аб вызваленні ад заняткаў (работы) у дзень выканання донарскай функцыі.

Студэнты дзённай формы навучання, пры прадастаўленні адпаведнай даведкі факультэта, могуць адразу пасля здачы крыві на месцы атрымаць даплату ў памеры 23 рубля 09 капейкі. 

Жадаючым прыняць удзел у Дні донара неабходна запісацца ў дэканаце (к. 518) або ў аддзеле сацыяльнай работы УВРМ (каб. 102 галоўнага корпуса БДУ) да 22 лістапада 2019 года да 13.00.