17 кастрычніка 2019 г. на факультэце міжнародных адносін адбудзецца выніковая і бягучая атэстацыя аспірантаў, дактарантаў, суіскальнікаў па наступным графіку:
09.00 — выніковая атэстацыя
На выніковую атэстацыю запрашаюцца аспіранты ўсіх спецыяльнасцяў апошняга года ўсіх формаў навучання з навуковымі кіраўнікамі.
З 11.00 — бягучая атэстацыя (астатнія навучэнцы з навуковымі кіраўнікамі або намеснікам загадчыка кафедры па навуцы). Час пачатку бягучай атэстацыі для асобных спецыяльнасцяў можа вар'іравацца:
11.00 — 12.00.10 Міжнароднае права, еўрапейскае права
12.00.03 Грамадзянскае права; прадпрымальніцкае права; сямейнае права; міжнароднае прыватнае права
11.30 — 07.00.15 Гісторыя міжнародных адносін і знешняй палітыкі
12.30 — 08.00.14 Сусветная эканоміка
13.00 — 23.00.02 Палітычныя інстытуты, этнапалітычная канфлікталогія, нацыянальныя і палітычныя працэсы і тэхналогіі
13.30 — 10.02.19 Тэорыя мовы
10.02.20 Параўнальна-гістарычнае, тыпалагічнае і супастаўляльнае мовазнаўства
10.02.22 Мовы народаў замежных краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, абарыгенаў Амерыкі і Аўстраліі (ўсходнія мовы)
24.00.01 Гісторыя і тэорыя культуры