У рамках Дыпламатычных чытанняў студэнты першага курса спецыяльнасці "Менеджмент" (напрамак спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму") і выкладчыкі кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў (старэйшыя выкладчыкі Чарнецкая Н. І., Касцерава Н. А., Ахрыменя Г. І., Рамановіч Р. Г.) з вялікім энтузіязмам удзельнічалі ў абмеркаванні тэмы "Сучасная Вялікабрытанія і брытанцы". Прысутнасць госця з Вялікабрытаніі прафесара Т. Джоунса ажывіла дыскусію, студэнты задавалі шмат пытанняў і даведаліся, што стэрэатыпнае ўяўленне аб характары і звычках брытанцаў не заўсёды з'яўляецца дакладным.
Надзея Высоцкая і Аліна Няборская, студэнты 1 курса спецыяльнасці "Менеджмент»
