Непрыкметна прайшоў верасень, і для першакурснікаў факультэта міжнародных адносін настаў першы іспыт — Дыпламатычныя чытання, якія штогод праходзяць на кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў у гонар утварэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
На гэтым мерапрыемстве перад усімі навучальнымі групамі, якія вывучаюць англійскую як першую замежную мову, было пастаўлена праблемнае заданне — інтэрактыўна прадставіць Вялікабрытанію ў арыгінальным ключы. Галоўныя задачы задання — удасканальваць лексічныя ўменні і навыкі, перамагчы страх публічнага выступлення, наладзіць кантакт ўнутры групы. І гэта атрымалася! Мы ўбачылі самыя разнастайныя прэзентацыі такой знаёмай для ўсіх краіны.
Тэмай выступу студэнтаў чацвёртай групы было знаёмства студэнта-замежніка з Англіяй (яе культурай, традыцыямі, гісторыяй, славутасцямі). Далей сваю акцёрскую гульню паказала першая група. Студэнты прадставілі сапраўднае шоу, асновай якога стаў англійскі серыял «Шэрлак». Ідэя выступу: у каралевы Англіі знікла карона. Што рабіць у гэтай сітуацыі? Хто прыйдзе на дапамогу? Вядома ж Шэрлак Холмс і доктар Ватсан. Група папрацавала і над сваім знешнім выглядам (усе былі пераапранутыя ў вобразы персанажаў сцэнара!). Акрамя таго, на працягу іх выступу мы пачулі шмат цікавых фактаў, і нават пагулялі ў гульню. Гульня праходзіла ў форме апытання на веданне незвычайных фактаў і гісторый пра Лондан. Далей ініцыятыву падхапіла трэцяя група. Гэта было самае сур'ёзнае выступленне, паколькі ўдзельнікі закранулі няпростую і вельмі актуальную тэму Брэксіта. Быў паказаны судовы працэс у аўдыторыі. У ім прымалі ўдзел суддзя, каралева, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі. Такімі сур'ёзнымі іх ніхто ніколі не бачыў. Студэнты паказалі навыкі свайго прамоўніцкага мастацтва, даведаліся шмат дадатковай інфармацыі аб Брэксіце. Ім можна было б прысвойваць званне «Жалезныя лэдзі».
Студэнты групы № 2 перад выступам вельмі хваляваліся. Галоўная канцэпцыя выступу: шоу-праграма з запрошанымі гасцямі, якія прадставілі асноўную інфармацыю аб Лондане. Пасля заканчэння мерапрыемства былі вызначаны пераможцы, але, тым не менш, тых, хто прайграў не засталося, бо на Дыпламатычных чытаннях кожны атрымаў незабыўны вопыт выступлення на публіцы, практыку камунікацыі на англійскай мове і працы ў камандзе.
Карысць Дыпламатычных чытанняў бясспрэчная. Удзельнічаючы ў іх, ты атрымліваеш карысны вопыт, атмасферу даверу і, вядома ж, адкрытую і добразычлівую публіку. Гэтае мерапрыемства дапамагае многім студэнтам праявіць сваю актыўную пазіцыю, пачаць дзейнічаць, не баяцца размаўляць на англійскай мове перад аўдыторыяй, раскрыць творчы патэнцыял, яны задаюць настрой на далейшае прасоўванне і самаразвіццё, а менавіта, развіццё навыкаў прамоўніцкага майстэрства, уменне карэктна данесці свае думкі на англійскай мове да слухачоў, уменне прадставіць сябе.
Раім усім студэнтам прымаць актыўны ўдзел у дыпламатычных чытаннях. Паверце — вы не пашкадуеце, а праведзяце час з карысцю ў кампаніі таленавітых студэнтаў і вопытных выкладчыкаў!
Іна Велямовіч, Марьям Джафарава, Кацярына Кіслячук, студэнты 1 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны"