Подождите, идет загрузка сайта ...

4 кастрычніка ў сценах Ліцэя БДУ прайшло самае маштабнае мерапрыемства гэтай восені — Капуснік ФМА-2019. Ліцэй БДУ ледзь здолеў змясціць усіх жадаючых, групы падтрымкі ні на хвіліну не пераставалі падтрымліваць свае каманды, а шоу атрымалася яшчэ больш грандыёзным, чым у мінулым годзе! Тэма Капусніка ФМА гэтага года — унікальная і шматгранная гісторыя легендарнага гурта Queen. У гэтым годзе першакурснікі і іх куратары падышлі да падрыхтоўкі мерапрыемствы як ніколі сур'ёзна і адказна.

Каманда спецыяльнасці "Мытная справа" пакарыла гледачоў ашаламляльнымі танцамі і жартоўнай экскурсіяй па ФМА. Міжнародны турызм жартаваў над тым, якія перашкоды даводзіцца пераадольваць студэнтам на шляху да запаветнага дыплома, першакурснікі спецыяльнасці "Міжнароднае права" дакладна далі зразумець, што ўмеюць знаходзіць выйсце з любой сітуацыі. Студэнты спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" скарысталі магчымасць пажартаваць над вострымі міжнароднымі пытаннямі, каманда спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" пакарыла касцюмамі і ўжо ўпадабанымі ўсяму факультэту героямі. Каманда спецыяльнасці "Лінгвакраіназнаўства" прэзентавала частушкі ўласнага сачынення і назаўсёды засталася ў нашых сэрцах з фразай «ФМА не тралі-валі! ФМА, каб яго абажалі!»

Вынікі конкурсу не прымусілі сябе доўга чакаць. Віктар Генадзевіч Шадурскі ў складзе шаноўнага журы ўручыў пераможны кубак камандзе спецыяльнасці "Сусветная эканоміка"! Дыплом за лепшую групу падтрымкі забрала каманда спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны". Лепшы капітан аказаўся ў спецыяльнасці "Лінгвакраіназнаўства", лепшы жарт у мытнікаў, а лепшае відэа ў спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму".

У наступным годзе чакаем ад першакурснікаў яшчэ больш феерычнага шоу, яшчэ больш эмоцый і яшчэ больш таленавітых жартаў!

Кацярына Захарык
Фота: Лізавета Сідарцова, Аляксей Далідовіч, Анастасія Танаева. 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках