11 кастрычніка ў рамках семінараў «Практыка міжнароднага бізнесу» адбыліся адразу дзве сустрэчы студэнтаў 4 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка»: першая з Антонам Кулічкіным, прадстаўніком ГА «Сетка бізнес-анёлаў», і другая з Андрэем Цыганом, дырэктарам «Ізі Штандар».
Якія даступныя крыніцы венчурнага фінансавання ёсць у Рэспубліцы Беларусь? Як пісьменна скласці свой пітч? Як зацікавіць інвестара? На ўсе гэтыя пытанні адказаў Антон Кулічкін. Член савета экспертаў у Асацыяцыі "Тэхналогіі Размеркаваных Рэестраў", бізнес-анёл у Angels Band Антон Кулічкін распавёў пра асаблівасці венчурнага фінансавання стартап праектаў у нашай краіне, падзяліўся асабістым вопытам успрымання выступленняў стартапераў, раскрыў некаторыя сакрэты таго, як можна зацікавіць інвестара на прэзентацыйных сесіях.
Пра паслугі аўтаматызацыі бізнес-працэсаў студэнтам вычарпальна распавёў Андрэй Цыган. Андрэй Цыган з'яўляецца CEO ў Міжнароднай сертыфікацыйнай кампаніі ТАА "Ізі Штандарт", дасведчаным бізнесмэнам і паспяховым кіраўніком. У ходзе сустрэчы студэнты пазнаёміліся з асабістым вопытам Андрэя, у тым ліку яго паспяховымі праектамі. Андрэй паказаў, наколькі проста можна вырашаць многія задачы на прадпрыемстве з дапамогай дадаткаў і яго аўтаматызаванай бізнес-мадэлі. Асаблівую ўвага спікер надаў таму, як правільна фармаваць спрыяльнае асяроддзе для развіцця ўласнага бізнесу, якія навыкі і ўменні для гэтага неабходны.
Падчас семінараў студэнты атрымалі велізарную колькасць карыснай практычнай інфармацыі аб венчурнам фінансаванні і аб рэаліях рэалізацыі беларускіх стартап-праектаў.
Дэканат факультэта і кафедра міжнародных эканамічных адносін дзякуе Антону Кулічкіну і Андрэю Цыгану за супрацоўніцтва!
{gallery}2019/2019_10_11{/gallery}