Select your language

9 кастрычніка 2019 г. на факультэце міжнародных адносін прайшла лекцыя амерыканскага палітолага Дэвіда Шульца на тэму «Знешняя палітыка Злучаных Штатаў Амерыкі».

Дэвід Шульц – прафесар палітычных навук Універсітэта Хэмлін, вядомы ў ЗША эксперт па пытаннях амерыканскай палітыкі і права. Дэвід з'яўляецца аўтарам больш чым 30 кнігі больш чым 100 артыкулаў па розных аспектах палітыкі і выбарчага заканадаўства ЗША. Рэгулярна выступае ў якасці эксперта па гэтых пытаннях у амерыканскіх і міжнародных сродках масавай інфармацыі.

У рамках лекцыі прафесар Шульц выклаў мэты і прынцыпы знешняй палітыкі ЗША, закрануў асноўныя фактары фарміравання сістэмы дзяржаўнага кіравання, а таксама ў інтэрактыўнай форме выклаў прычыны змены курсу Злучаных Штатаў на міжнароднай арэне.

Студэнты ўсіх спецыяльнасцяў, якія прынялі ўдзел у лекцыі, удзячны містэру Шульцу за арганізацыю выступу высокага ўзроўню і за аб'ём ведаў, які яны атрымалі ў ходзе гэтага мерапрыемства.

Асобную падзяку факультэт міжнародных адносін выказвае амбасадзе ЗША ў Рэспубліцы Беларусь за прадастаўленне магчымасці сустрэцца са спецыялістам дадзенага ўзроўню.

Тэкст падрыхтавала студэнтка 2 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Цярэшка Аліна Віктараўна.