Подождите, идет загрузка сайта ...

24 кастрычніка 2019 г. з 14.00 да 18.00 на факультэце міжнародных адносін БДУ адбудзецца Круглы стол, прысвечаны 70-годдзю Жэнеўскіх канвенцый аб абароне ахвяр узброеных канфліктаў.

У ходзе мерапрыемства плануецца абмеркаванне сучасных тэндэнцый змены прыроды ўзброеных канфліктаў і іх уплыву на развіццё міжнароднага гуманітарнага права, праблемных аспектаў імплементацыі нормаў міжнароднага гуманітарнага права.

Працоўныя мовы – англійская, руская.

Дакладчыкамі выступяць як вядучыя беларускія вучоныя ў галіне міжнароднага права, так і прадстаўнікі дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь, Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа і Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Круглы стол адбудзецца па адрасе: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20, аўд. 516 (факультэт міжнародных адносін БДУ).

Да ўдзелу ў круглым стале і дыскусіі запрашаюцца ўсе выкладчыкі, аспіранты, магістранты, якія цікавяцца тэматыкай міжнароднага гуманітарнага права.

 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце два госця і ніводнага зарэгістраванага